Reform.news

Рыжанкоў і Лаўроў сустрэнуцца ў Гомелі

Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 08:52

https://reform.news/be/ryzhanko-i-la-ro-sustrjenucca-gomeli/

Сёння ў Гомелі павінна прайсці сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі. Для ўдзелу ў ім у нашу краіну прыбудзе міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Яго будзе прымаць Максім Рыжанкоў.

Мяркуецца, што падчас пасяджэння будуць абмяркоўвацца каардынацыя пазіцый у ААН, дыпламатычная падтрымка прыгранічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама сумеснае рэагаванне на крызісныя і надзвычайныя сітуацыі.

Вынікам калегіі стане падпісанне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы на перыяд з 2027 па 2029 год. Пазней гэты дакумент вынесуць на зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета СД.

Рэклама

Пакінуць адказ