У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі некалькі СМІ
Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 14:09
https://reform.news/be/u-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala-dadali-nekalki-smi/Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Паводле рашэння суда Горацкага раёна ў яго трапілі рэсурсы адразу некалькіх СМІ.
Суд палічыў “экстрэмісцкай” інфармацыйную прадукцыю:
- деkóder [СПЕЦПРАЕКТЫ] (www.specials.dekoder.org);
- “SALIDARNAST” (www.salidarnast.info);
- “RTVI US” (www.rtvi.us);
- “LIVE JOURNAL” (www.yadocent.livejoumal.com);
- “today.ua” (www.today.ua).
Акрамя таго, у спіс трапіў YouTube “Право Голоса”.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.