Расійскі дрон заляцеў у Польшчу на 20 км — СМІ
Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 13:54
https://reform.news/be/rasijski-dron-zaljace-u-polshchu-na-20-km-smi/Расійскі рэактыўны дрон заляцеў сёння ўначы ў Польшчу на глыбіню 20 км. Ён знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны 9 хвілін. Такія звесткі са спасылкай на крыніцы прыводзіць RMF FM.
Раней Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведамляла, што быў выдадзены дазвол на збіццё дрона, аднак яго не рэалізавалі, бо беспілотнік развярнуўся ў напрамку Украіны.
Паводле інфармацыі RMF FM, дазвол на ліквідацыю дрона атрымалі наземныя сродкі СПА. Дзяжурныя пары знішчальнікаў у паветра не падымалі з-за дрэнных умоў надвор’я.
Пасля вяртання ў паветраную прастору Украіны дрон мог упасці альбо быў знішчаны ўкраінскімі вайскоўцамі.