Украіна паразіла НПЗ у Пермі
Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 18:17
https://reform.news/be/ukraina-parazila-npz-u-permi/23 лістапада Украіна нанесла ўдары па НПЗ «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез» у Пермі і нафтаперапампоўвальнай станцыі «Калейкіна» ў Татарстане.
«Гэтым разам ва ўзаемадзеянні з паўстанцкім рухам на тэрыторыі РФ «Чорная іскра» паражаныя тры ключавыя ўстаноўкі завода: АВТ-2, АВТ-5 і ўстаноўка ізамерызацыі», — паведамляе Генштаб УСУ.
Пермскі НПЗ, размешчаны больш чым за 1500 кіламетраў ад мяжы Украіны, з’яўляецца адным з вядучых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. Завод вырабляе больш за 60 відаў прадукцыі. Яго праектная магутнасць складае каля 13 млн тон нафты на год.
На нафтаперапампоўвальнай станцыі «Калейкіна» ў Татарстане паражаныя чатыры рэзервуары. За некалькі дзён да гэтага, 19 лістапада, на станцыі былі пашкоджаныя тры рэзервуары.
