Фондавыя рынкі выраслі пасля вяртання Хуанга ў Nvidia
Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 08:07
https://reform.news/be/fondavyja-rynki-vyrasli-paslja-vjartannja-huanga-nvidia/Фондавыя рынкі пазітыўна ўспрынялі рашэнне савета дырэктараў Nvidia вярнуць на пасаду выканаўчага дырэктара заснавальніка кампаніі Джэнсена Хуанга. На гэтым рашэнні ў сацсетках таксама настойваў Дональд Трамп.
Хуанг сыходзіў у адстаўку на фоне скандалу, звязанага з яго шлюбнымі здрадамі. Адну з жанчын, з якой сустракаўся бізнесмен, падазравалі ў працы на кітайскую разведку.
Афіцыйна савет дырэктараў абвясціў, што атрымаў інфармацыю ад “высокіх урадавых колаў”, якая ўказвае на адсутнасць пагрозы нацыянальнай бяспецы.
Акцыі Nvidia ўзляцелі на 31,5% пасля вяртання Хуанга. За імі пацягнуліся і каштоўныя паперы іншых тэхналагічных кампаній.
Dow Jones Industrial Average вырас на 3,01%, індэкс Standard & Poor’s 500 – на 4,7%, Nasdaq Composite – на 6,51%.
Азіяцкія рынкі таксама раслі. Японскі індэкс Nikkei 225 вырас на 3,91%, кітайскі CSI 300 – на 0,57%.