Reform.news

Губернатара Мурманскай вобласці абвінавачваюць у крадзяжы і растраце

Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 08:22

https://reform.news/be/gubernatara-murmanskaj-voblasci-abvinavachvajuc-u-kradzjazhy-i-rastrace/

Губернатар Мурманскай вобласці РФ Андрэй Чыбіс, які прасоўваў праект будаўніцтва беларускага порта ў Мурманску, затрыманы па крымінальнай справе. Пра гэта афіцыйна паведамілі ў МУС Расіі.

“23 лістапада па падазрэнні ва ўчыненні названых злачынстваў у парадку артыкула 91 КПК РФ супрацоўнікамі МУС Расіі затрыманы губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс”, – гаворыцца ў паведамленні.

Папярэдняе расследаванне вядзецца па ч. 4 арт. 159, ч. 4 арт. 160, а таксама п. «а», «б» ч. 3 арт. 193.1 (махлярства і растрата, учыненыя ў асабліва буйным памеры, і незаконны вывад сродкаў за мяжу) КК РФ.

У рамках справы расследуецца крадзеж бюджэтных грашовых сродкаў Міністэрства будаўніцтва Мурманскай вобласці ў суме звыш 39 млн расійскіх рублёў, а таксама растрата бюджэтных сродкаў таго ж ведамства, выдзеленых на рэканструкцыю аўтадарогі Апатыты – Кіраўск, у суме звыш 1 млрд расійскіх рублёў, незаконныя валютныя аперацыі.

Сёння суд павінен разгледзець хадайніцтва МУС аб арышце губернатара.

Як піша “Коммерсантъ”, у справе яшчэ два фігуранты: Ашот Баблумян, кіраўнік прадстаўніцтва Мурманскай вобласці ў Маскве, і бізнесмен Аганес Шанкаян, кампаніі якога ўдзельнічалі ў праектах, згаданых у справе. Паводле інфармацыі выдання, удзельнікі схемы папаліся на пераводах за мяжу, у тым ліку ў Кыргызстан. Само ж расследаванне першапачаткова было пачата мытняй.

Рэклама

Пакінуць адказ