На Брэстчыне знайшлі парушэнні ў арганізацыі школьнага харчавання
Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 08:47
https://reform.news/be/na-brjestchyne-znajshli-parushjenni-arganizacyi-shkolnaga-harchavannja/Пракуратура Брэсцкай вобласці адчыталася аб праверцы школьных сталовых. Пракуроры адзначылі скарачэнне колькасці харчовых адходаў, але таксама выявілі шэраг недахопаў і распачалі адну крымінальную справу.
Крымінальная справа звязаная з выяўленнем крадзяжу.
“У сакавіку 2026 года спынена злачынная дзейнасць групы асоб, якія амаль за тры месяцы скралі прадукты харчавання на агульную суму звыш 4,9 тыс. рублёў. Указанае стала магчымым з-за парушэння тэхналогіі прыгатавання ежы і змяншэння нормаў выдачы гатовай прадукцыі, у выніку чаго ўтвараліся няўлічаныя лішкі, якія не адлюстроўваліся ў таварных справаздачах, а затым вывозіліся са складскіх памяшканняў устаноў адукацыі”, – расказалі ў пракуратуры.
Сярод іншых парушэнняў:
- невыкананне ў асобных выпадках у поўным аб’ёме прыкладнага двухтыднёвага рацыёну харчавання, замена страў, у тым ліку на нераўназначныя па харчовай і энергетычнай каштоўнасці, без аб’ектыўных на тое прычын;
- не заўсёды выконваўся графік харчавання і інтэрвалы паміж асноўнымі прыёмамі ежы;
- мелі месца адзінкавыя факты невыканання рэжыму ўборкі, правіл асабістай гігіены работнікамі харчаблокаў;
- выяўлены парушэнні ў арганізацыі і правядзенні вытворчага кантролю, у тым ліку неправядзенне бракеражу прыгатаваных страў;
- не ў поўнай меры забяспечваўся кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем працэдур закупак;
- у асобных установах адукацыі зафіксаваны адхіленні ад тэхналогіі прыгатавання ежы (невыкананне патрабаванняў да падрыхтоўкі сыравіны, прыгатавання страў, маркіроўкі кухоннага посуду і апрацоўчага інвентару, а таксама іншыя парушэнні).