Reform.news

Пасольства Польшчы ў Мінску прыпыніць прыём заяў па Карце паляка

Рэдакцыя Reform.news · 22 лістапада 2026, 14:03

https://reform.news/be/pasolstva-polshchy-minsku-prypynic-pryjom-zaja-pa-karce-paljaka/

Консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Мінску часова прыпыніць прыём заяў па пытаннях падаўжэння тэрміну дзеяння Карты паляка.

Прыём заяў будзе прыпынены з 1 снежня 2026 года па 17 студзеня 2027 года ўключна.

“Паведамляем, што ў перыяд з 1 снежня 2026 г. па 17 студзеня 2027 г. прыём заяў па пытаннях, якія тычацца «Карты паляка», у Консульскім аддзеле і аддзеле па справах польскай дыяспары Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску прыпыняецца па арганізацыйных прычынах”, – праінфармавалі ў дыпмісіі.

Рэклама

Пакінуць адказ