Літоўская мытня знайшла беларускія цыгарэты ў пасылках у Польшчу
Рэдакцыя Reform.news · 20 лістапада 2026, 16:42
https://reform.news/be/lito-skaja-mytnja-znajshla-belaruskija-cygarjety-pasylkah-u-polshchu/На мінулым тыдні літоўскія мытнікі выявілі беларускія цыгарэты ў пасылках, адрасаваных польскаму атрымальніку. Цыгарэты дапамог знайсці службовы сабака, паведамляе мытная служба Літвы.
Падчас праверкі паштовых адпраўленняў на Каўнаскай мытні ў пасылках знайшлі 3400 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт ацэньваецца ў 17 тысяч еўра.
Распачата дасудовае расследаванне.

