Reform.news

Абломкі расійскага дрона ўпалі на тэрыторыі МЗС Украіны

Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 18:07

https://reform.news/be/ablomki-rasijskaga-drona-pali-na-tjerytoryi-mzs-ukrainy/

19 лістапада на тэрыторыю Міністэрства замежных спраў Украіны ўпалі абломкі расійскага дрона.

Кіраўнік украінскага МЗС Андрэй Сібіга заявіў, што абломкі перададуць у музей.

«У выніку атакі расійскіх беспілотнікаў на Кіеў абломкі ўпалі на тэрыторыю МЗС Украіны. Мы перададзім іх у наш музей. А расійскім тэрарыстам наша дыпламатычная служба адрасуе простае і недыпламатычнае пасланне: ідзіце ўслед за расійскім ваенным караблём, мярзотнікі. Вам ніколі не запалохаць украінскую дыпламатыю», — заявіў ён.

Таксама падчас расійскай атакі быў пашкоджаны будынак пасольства Нідэрландаў у Кіеве. Пацярпелых няма.

Фота: МЗС Украіны
Фота: МЗС Украіны
Рэклама

Пакінуць адказ