Reform.news

Больш за 1,3 млн чалавек перасеклі мяжу ў “Кузніцы” і “Баброўніках” за год пасля іх адкрыцця

Рэдакцыя Reform.news · 17 лістапада 2026, 12:07

https://reform.news/be/bolsh-za-1-3-mln-chalavek-perasekli-mjazhu-kuznicy-i-babro-nikah-za-god-paslja-ih-adkryccja/

Памежная ахова Польшчы падвяла вынікі працы пунктаў пропуску “Кузніца” (з беларускага боку “Брузгі”) і “Баброўнікі” (“Бераставіца”) за год пасля іх адкрыцця.

Нагадаем, “Кузніца” была закрыта ў 2021 годзе пасля спробы штурму польскага пункта групай мігрантаў з беларускага боку. “Баброўнікі” польскі бок закрыў у 2023 годзе пасля вынясення прысуду Анджэю Пачобуту. Пункты былі паўторна адкрыты ў лістападзе 2025 года.

За год праз іх праехалі 690 тыс. чалавек на ўезд у Польшчу і 653 тыс. чалавек – на выезд з краіны.

На ўезд былі аформлены 240 тыс. транспартных сродкаў, а на выезд – 249 тыс.

У сярэднім штодня праз “Кузніцу” ехалі ў абодвух напрамках 1863 чалавекі, а праз “Баброўнікі” – 1817 чалавек.

За год польскія памежнікі адмовілі ва ўездзе 550 асобам.

Рэклама

Пакінуць адказ