Пасля налёту абваліўся пралёт расійскага аўтамабільнага моста ў Крым
Рэдакцыя Reform.news · 17 лістапада 2026, 08:37
https://reform.news/be/paslja-naljotu-abvali-sja-praljot-rasijskaga-a-tamabilnaga-mosta-krym/Расійскі мост у Крым сёння ўначы зноў быў атакаваны. Атаку пацвердзілі расійскія акупацыйныя ўлады паўвострава. Уначы была абвешчана ракетная небяспека, а рух па мосце перакрылі.
Мост атакуюць другі дзень запар. У панядзелак арка аўтамабільнага моста атрымала пашкоджанні. Рух быў перакрыты на 16 гадзін.
Раніцай украінскія Telegram-каналы публікуюць фотаздымкі, якія ўказваюць на абвальванне аркі і пралёта аўтамабільнага моста. Арка чыгуначнага пралёта яшчэ на месцы. Таксама ў сетцы апублікаваныя відэа, якія, як сцвярджаецца, знятыя з беспілотніка.
Абломкі пралёта, які ўпаў, таксама павінны былі заблакаваць суднаходны фарватар, над якім узведзеныя аркі.
Расійскія крыніцы пакуль афіцыйна не публікавалі інфармацыю пра стан моста пасля налёту.

