Reform.news

Трох падлеткаў затрымалі ў Польшчы па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракта

Рэдакцыя Reform.news · 16 лістапада 2026, 12:05

https://reform.news/be/troh-padletka-zatrymali-polshchy-pa-padazrjenni-padryhto-cy-tjerakta/

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала трох непаўналетніх па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракта. Пра гэта паведаміў міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Семоняк.

Двум затрыманым па 17 гадоў, аднаму – 16 гадоў. Паводле слоў міністра, яны былі звязаныя з “міжнароднай неанацысцкай супольнасцю”.

“Падлеткі не толькі прапагандавалі нацысцкую і фашысцкую ідэалогіі, але і ўжо рабілі дзеянні, накіраваныя на здзяйсненне злачынстваў тэрарыстычнага характару”, – заявіў міністр.

Падлеткі абменьваліся ў месенджарах інфармацыяй, якая тычылася вырабу выбуховых рэчываў у хатніх умовах, канструявання агнястрэльнай зброі. Падчас ператрусу ў памяшканні аднаго з затрыманых былі выяўленыя хімічныя рэчывы, якія маглі быць выкарыстаныя для вытворчасці выбухоўкі.

Двое 17-гадовых затрыманых па рашэнні суда арыштаваныя на тры месяцы. 16-гадовы падлетак змешчаны ва ўстанову для непаўналетніх.

Рэклама

Пакінуць адказ