Ціханоўская ўзняла пытанне становішча беларусаў у Грузіі на сустрэчы з Кабахідзэ
Рэдакцыя Reform.news · 12 лістапада 2026, 19:43
https://reform.news/be/cihano-skaja-znjala-pytanne-stanovishcha-belarusa-u-gruzii-na-sustrjechy-z-kabahidzje/Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ і міністрам замежных спраў Макай Бачарышвілі праблемы беларусаў, якія жывуць у Грузіі. Размова адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне, паведамляе Офіс лідара дэмсіл.
Ціханоўская звярнула ўвагу грузінскіх чыноўнікаў на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Грузіі, у тым ліку пры легалізацыі свайго знаходжання, афармленні дакументаў і атрыманні дазволаў на пражыванне. Яна таксама падкрэсліла важнасць абароны правоў беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу.
Грузія пасля 2020 года стала адным з напрамкаў эміграцыі для беларусаў, якія падвяргаюцца пераследу або асцерагаюцца рэпрэсій на радзіме. Аднак грузінскія ўлады не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларусаў аб прадастаўленні прытулку.

