Reform.news

Грамадзянін Беларусі трапіўся польскім памежнікам падчас рэйду па праверцы легальнасці знаходжання

Рэдакцыя Reform.news · 13 лістапада 2026, 10:31

https://reform.news/be/gramadzjanin-belarusi-trapi-sja-polskim-pamezhnikam-padchas-rjejdu-pa-pravercy-legalnasci-znahodzhannja/

Польскія памежнікі правялі ў Сілезскім ваяводстве рэйд па праверцы легальнасці знаходжання. Былі затрыманыя два дзясяткі чалавек. Сярод іх – адзін грамадзянін Беларусі.

Акрамя таго, падчас рэйду трапіліся 16 грамадзян Калумбіі і трое – Індыі. Сярод парушэнняў згадваецца праца без дазволу, парушэнне мэт знаходжання ў краіне, а таксама адсутнасць дакументаў, якія дазваляюць знаходжанне ў краіне. Якое менавіта парушэнне дапусціў беларус, не ўдакладняецца.

Распачатыя адміністрацыйныя справы. Па выніках можа быць выдадзена прадпісанне пакінуць тэрыторыю Польшчы, накладзеная забарона на ўезд. У выпадку, калі прадпісанне не будзе выканана добраахвотна, адбудзецца дэпартацыя.

Рэклама

Пакінуць адказ