Reform.news

Украіна атакавала порт Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці РФ. Пачаўся пажар

Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 07:48

https://reform.news/be/ukraina-atakavala-port-usc-luga-leningradskaj-voblasci-rf-pacha-sja-pazhar/

У выніку начнога ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў узнік пажар у зоне найбуйнейшага расійскага порта на Балтыцы Усць-Луга. Інфармацыю пра атаку пацвердзіў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.

“Адбой беспілотнай небяспекі. Паводле папярэдніх даных, за ноч над Ленінградскай вобласцю збіта 150 БПЛА праціўніка. Мэтай атакі была партовая зона Усць-Луга ў Кінгісепскім раёне. У выніку трапляння некалькіх БПЛА адбылося ўзгаранне, пацярпелі трое работнікаў, пагрозы жыццю няма”, – напісаў ён у сваіх сацсетках.

Пажар у порце пацвярджаюць відавочцы, якія публікуюць фота і відэа ў сацсетках.

Рэклама

Пакінуць адказ