Двух беларусаў з моцнадзейнымі рэчывамі затрымалі пры выездзе ў Расію
Рэдакцыя Reform.news · 9 лістапада 2026, 15:45
https://reform.news/be/dvuh-belarusa-z-mocnadzejnymi-rjechyvami-zatrymali-pry-vyezdze-rasiju/Двух грамадзян Беларусі затрымалі ў выніку спецмерапрыемстваў на беларуска-расійскай мяжы. У іх знайшлі моцнадзейныя рэчывы.
Абодва беларусы ехалі ў Расію на аўтамабілі Chevrolet. У асабістых рэчах аднаго з мужчын знайшлі пластыкавую банку з 97 таблеткамі, другога – два флаконы з вадкасцю. Экспертыза паказала, што ў таблетках утрымліваюцца метылтэстастэрон і дэгідрахлорметылтэстастэрон, а ў флаконах — драстаналон. Усе тры рэчывы адносяцца да моцнадзейных, паведамляе ДМК.
У дачыненні да затрыманых распачаты крымінальныя справы за замах на незаконнае перамяшчэнне праз мяжу моцнадзейных рэчываў. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

