НПЗ атакаваны ў Ленінградскай вобласці
Рэдакцыя Reform.news · 9 лістапада 2026, 08:30
https://reform.news/be/npz-atakavany-leningradskaj-voblasci/Сёння ноччу ў Ленінградскай вобласці РФ быў атакаваны НПЗ “Киришинефтеоргсинтез”. У прамзоне ўзнік пажар.
Губернатар вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў, што над тэрыторыяй рэгіёна былі збіты 113 беспілотнікаў. Ён таксама заявіў пра пажар у прамзоне горада Кірышы.
“Ёсць факты пападання БпЛА ў прамзоне горада Кірышы. Таксама зафіксавана пападанне аскепкаў у адну з кватэр у г. Кірышы, з кватэры эвакуіравана сям’я”, – паведаміў Драздзенка.
Аэрапорт Пулкава больш за паўтары гадзіны не прымаў і не адпраўляў самалёты.
