Reform.news

“Брэстмаш” пачаў збіраць кітайскія грузавікі

Рэдакцыя Reform.news · 9 лістапада 2026, 09:14

https://reform.news/be/brjestmash-pacha-zbirac-kitajskija-gruzaviki/

“Брэстмаш” пачаў збіраць кітайскія грузавікі. У далейшым плануецца арганізаваць вытворчасць машын з электрарухавіком. Дэлегацыя Брэсцкай вобласці на чале са старшынёй мясцовага выканкама Пятром Пархомчыкам наведвае Кітай.

Як паведамілі ў камітэце, абмяркоўваецца зборка малатанажных грузавых аўтамабіляў у Брэсце сумесна з JAC Motors.

“Супрацоўніцтва «Hefei Hengyi International Trade Co., Ltd» (даччыная кампанія JAC Motors), ТАА «Трансконсалт Сервис» і ААТ «Брестмаш» ужо дае вынікі: на Брэстмаш пастаўлена 48 машынакамплектаў для зборкі”, – адзначылі ў камітэце.

На наступны год запланавана зборка да 200 грузавікоў рознай грузападымальнасці.

“Дамовіліся пра тое, што ў нас будзе распрацавана стратэгія на бліжэйшыя пяць гадоў, якая прадугледжвае ў тым ліку электрычныя грузавікі, павелічэнне вытворчасці грузавікоў з рухавіком унутранага згарання. Наступны праект, які абавязкова будзем рабіць, – гэта пікапы, якія тут называюцца Т8 і Т9”, – дадаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Бацэнка.

Рэклама

Пакінуць адказ