Польшча зноў працягнула прыпыненне права на атрыманне прытулку на беларускай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 6 лістапада 2026, 21:37
https://reform.news/be/polshcha-zno-pracjagnula-prypynenne-prava-na-atrymanne-prytulku-na-belaruskaj-mjazhy/Сейм Польшчы ў чарговы раз працягнуў прыпыненне права на падачу заяў аб міжнароднай абароне на мяжы з Беларуссю. Галасаванне адбылося 6 лістапада. За працяг прагаласавалі 425 дэпутатаў, супраць — 17.
Абмежаванне будзе дзейнічаць з 17 лістапада на працягу 60 дзён.
Нагадаем, Польшча абмежавала права падаваць хадайніцтвы аб прытулку на мяжы з Беларуссю ў сакавіку 2025 года. З таго часу абмежаванне рэгулярна працягваецца.
