Мінінфарм прызнаў «экстрэмісцкай» старонку лідара Gods Tower
Рэдакцыя Reform.news · 6 лістапада 2026, 10:28
https://reform.news/be/mininfarm-pryzna-jekstrjemisckaj-staronku-lidara-gods-tower/Міністэрства інфармацыі Беларусі ўключыла ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» Facebook-акаўнт лідара гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава. Адпаведнае рашэнне 4 лістапада прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
