Reform.news

Чарговы метэазонд з цыгарэтамі перахапілі ў Літве

Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 21:45

https://reform.news/be/chargovy-metjeazond-z-cygarjetami-perahapili-litve/

Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы метэазонд з беларускімі цыгарэтамі і затрымалі двух чалавек, паведамляе літоўская памежная служба.

У чацвер раніцай у пункт пропуску ў Кяне патэлефанавала жанчына і паведаміла, што заўважыла паветраны шар, які прызямліўся на полі каля вёскі Лаўкунінкай. На месца неадкладна прыбылі памежнікі.

У вёсцы яны заўважылі аўтамабіль Volkswagen Passat, а ў 200 метрах ад яго — метэазонд. У машыне знаходзіліся прыбор начнога бачання і два нажы. Памежнікі мяркуюць, што вадзіцель і пасажыр 37 і 20 гадоў прыехалі па кантрабандны груз.

Да метэазонда былі прымацаваныя кардонныя скрынкі з лагатыпам фабрыкі «Нёман» і 3000 пачак цыгарэт унутры. Кошт партыі ацэньваецца ў 15 530 еўра.

Пачата дасудовае расследаванне. Падазраваных дапыталі і вызвалілі пад падпіску.

Рэклама

Пакінуць адказ