Reform.news

Выбухоўка, пнеўматычныя вінтоўкі, больш за 4 тысячы боепрыпасаў – у МУС адчыталіся аб выніках «Арсенала»

Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 12:25

https://reform.news/be/vybuho-ka-pne-matychnyja-vinto-ki-bolsh-za-4-tysjachy-boeprypasa-u-mus-adchytalisja-ab-vynikah-arsenala/

52 адзінкі наразной і гладкаствольнай зброі, а таксама больш за 4 тысячы боепрыпасаў канфіскавалі з незаконнага абароту супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС Беларусі падчас спецыяльнага мерапрыемства «Арсенал».

У рамках мерапрыемства праверылі 119 чалавек, у тым ліку браканьераў і “чорных капальнікаў”. Праведзена 175 ператрусаў і аглядаў.

Акрамя таго, канфіскаваныя 33 пнеўматычныя вінтоўкі з узмоцненай кінетычнай энергіяй, забароненыя да абароту ў Беларусі, больш за 24 кг выбуховых рэчываў, уключаючы порах, траціл і тол, а таксама амаль 2 тысячы выбухованебяспечных прадметаў часоў Другой сусветнай вайны. Сярод іх міны, снарады, гранаты і ўзрывальнікі.

Па ўсіх канфіскаваных прадметах прызначаныя экспертызы.

У МУС нагадалі, што за незаконнае захоўванне, перавозку, выраб і збыт зброі і боепрыпасаў прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Асобы, якія добраахвотна здалі незарэгістраваную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад адказнасці.

Рэклама

Пакінуць адказ