Reform.news

Абвешчаны збор на развітанне з Янам «Памедорам» Рэўцкім

Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 19:39

https://reform.news/be/abveshchany-zbor-na-razvitanne-z-janam-pamedoram-rje-ckim/

Абвешчаны збор на развітанне са стваральнікам супольнасці «Беларусы ў Варшаве» Янам «Памедорам» Рэўцкім. Заяўленая сума – 30 тысяч злотых (каля 7 тысяч еўра), якія патрабуюцца на арганізацыю развітання з ім у Варшаве, транспарціроўку ў Беларусь і пахаванне на радзіме.

“Памедор быў чалавекам, душа якога адлюстроўвалася ва ўсіх яго справах. Няхай гэта будзе кава, якую ён варыў для нас, або ўсмешка, якой ён адорваў усіх, з кім размаўляў. Сціплы і спакойны чалавек, ён рабіў нашу беларускую эмігранцкую рэальнасць святлейшай і ярчэйшай. Годна развітацца з гэтым чалавекам важна для ўсіх нас: сяброў, знаёмых і незнаёмых. На чужыне асабліва востра адчуваеш сыход кожнага з нашых, таму давайце годна развітаемся з ім”, – пішуць арганізатары збору.

Далучыцца да збору можна праз BLIK фонду BelAid па нумары +48453272121 або на платформе Zrzutka па спасылцы.

Пра смерць Яна «Памедора» Рэўцкага стала вядома 20 кастрычніка. Ён памёр у Варшаве ва ўзросце 50 гадоў. Рэўцкі стварыў супольнасць «Беларусы ў Варшаве» ў Facebook, якая аб’ядноўвае больш за 28 тысяч чалавек. У Польшчы ён жыў з 2012 года. Сёлета перазапусціў кавярню Temperatura.

Рэклама

Пакінуць адказ