Reform.news

Польскія памежнікі выявілі патройны метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі

Рэдакцыя Reform.news · 19 кастрычніка 2026, 09:23

https://reform.news/be/polskija-pamezhniki-vyjavili-patrojny-metjeazond-z-kantrabandnymi-cygarjetami/

Польскія памежнікі выявілі чарговую партыю паветранай кантрабанды. На гэты раз кантрабандысты выкарысталі тры метэазонды ў адной звязцы. Яны прызямліліся ў населеным пункце Мазанувка ў Бяла-Падляскім павеце.

Метэазонды перавезлі праз мяжу 15 тыс. пачкаў цыгарэт розных марак без польскіх акцызных марак.

У якасці найбольш верагоднага месца паходжання кантрабанды памежнікі называюць Беларусь. Вядуцца пошукі датычных да перакідкі тавараў.

Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
Рэклама

Пакінуць адказ