УСУ завяршылі яшчэ адзін сезон аперацыі “Вівальдзі”
Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 11:48
https://reform.news/be/usu-zavjarshyli-jashchje-adzin-sezon-aperacyi-vivaldzi/Трэці армейскі корпус Узброеных сіл Украіны завяршыў чацвёрты этап аперацыі “Вівальдзі”. Пра гэта заявіў яго камандуючы, брыгадны генерал Андрэй Білецкі.
“Мы не далі праціўніку абысці Славянска-Краматорскую агламерацыю з флангаў і заціснуць яе ў абцугі, а таксама абаранілі трасу Харкаў – Славянск. Праціўнік не змог перарэзаць ключавую лагістычную артэрыю нашай групоўкі на Данбасе. Мы сарвалі наступ групы “Захад” і прымусілі яго перакінуць частку падраздзяленняў 1-й танкавай арміі, што аслабіла ціск на Купянск-Вузлавы”, – падвёў вынікі Білецкі.
Аперацыя пачалася з ліквідацыі расійскай інфільтрацыі і перарасла ў наступленне. На чацвёртым этапе былі вызваленыя яшчэ тры населеныя пункты, расійскі бок, паводле даных УСУ, страціў каля 3 тыс. салдат, быў вызвалены 101 кв. км тэрыторыі.
Усяго за час аперацыі ўкраінскія вайскоўцы вярнулі кантроль над 16 населенымі пунктамі і 277 кв. км тэрыторыі. Страты расійскага боку яны ацэньваюць у 8 тыс. чалавек.
“Чатыры сезоны “Вівальдзі” завершаныя. Але музыка гучыць”, – намякнулі ў прэс-службе Трэцяга армейскага корпуса на далейшы працяг.
