Reform.news

Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы

Рэдакцыя Reform.news · 12 кастрычніка 2026, 09:16

https://reform.news/be/ukraina-vjala-sankcyi-suprac-belaruskaj-kryptaplatformy/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы White Bird, а таксама яе кіраўніка Максіма Шабанава.

Санкцыі ўведзены тэрмінам на 10 гадоў. Яны прадугледжваюць забарону на аказанне электронных паслуг, а таксама блакіроўку сайта крыптаплатформы і іншыя меры.

Трэба адзначыць, што White Bird у ліпені гэтага года была ўключана ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.

Нядзельным указам Зяленскі ўвёў санкцыі і супраць расійскіх кампаній, звязаных з крыптабізнесам. Раней яны ўжо трапілі пад абмежаванні Еўрасаюза або ЗША, альбо двух суб’ектаў разам. У прыватнасці, гаворка ідзе пра юрыдычных асоб, звязаных з сеткай А7. Пад санкцыі Украіны трапілі таксама і кампаніі, звязаныя з крыптабізнесам, з Кыргызстана, Тайланда і іншых краін.

Рэклама

Пакінуць адказ