Цыгарэты на 127 тысяч долараў знайшлі ў грузавым цягніку на польскай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 20:06
https://reform.news/be/cygarjety-na-127-tysjach-dolara-znajshli-gruzavym-cjagniku-na-polskaj-mjazhy/Польскія мытнікі выявілі 25 тысяч пачак цыгарэт, якія везлі з Беларусі.
Кантрабанду знайшлі ў вагоне грузавога цягніка пры сканаванні саставу ў тэрмінале ў Малашэвічах.
Мытнікі заўважылі тайнік у пярэдняй частцы вагона. Пад спецыяльна пераробленай падлогай знаходзіўся люк, за якім былі схаваныя скрынкі з цыгарэтамі.
Усяго было канфіскавана 25 тысяч пачак цыгарэт коштам больш за 500 тысяч злотых (127 тысяч долараў).


