Мінінфарм зноў папоўніў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдакцыя Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 07:16
https://reform.news/be/mininfarm-zno-papo-ni-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala-3/Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
У яго дададзены:
- Telegram-каналы “РОЗОЧКА НОВОСТИ”, “Klub “Apora”, “roskvitKUS/ росквітKUS”;
- акаўнт у Threads “Анатолий Самович” (@tolyn_tolyanich);
- Telegram-стыкеры “Grogermanischesreich Reich”, “The third reich by”, “Sanek & Adolf”.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і барацьбы з іншадумствам у цэлым.
