Reform.news

Без смолтокаў, але з клопатам. Выйшла другая серыя «Пукста на Поўначы»

Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 11:11

https://reform.news/be/bez-smoltoka-ale-z-klopatam-vyjshla-drugaja-seryja-puksta-na-po-nachy/

На YouTube-канале «Саша, што ты нясеш?!» выйшла другая серыя дакументальнага праекта Reform.news «Пукст на Поўначы».

У новым эпізодзе Сяргей Пукст працягвае ўспамінаць свае паездкі ў Фінляндыю і спрабуе разабрацца ў рэчах, якія спачатку здаваліся яму праявамі паўночнай халоднасці: адсутнасці смолтокаў, стрыманасці і падкрэсленай асабістай незалежнасці.

У гэтай серыі Пукст расказвае пра жыццё ў звычайнай фінскай сям’і, успамінае знаёмства з дызайнам Алвара Аалта і разважае пра тое, чаму функцыянальнасць можа быць формай клопату, а павага да чалавека – праяўляцца не ў словах, а ў канкрэтных дзеяннях.

«Пукст на Поўначы» – аўтарскі дакументальны серыял Reform.news пра сувязі незалежнай Беларусі з нардычнымі краінамі праз асабістыя гісторыі, музыку, літаратуру, мастацтва і культурныя абмены. Усяго ў праекце пяць эпізодаў. Новыя серыі выходзяць кожную сераду.

Праект створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers.

Рэклама

Пакінуць адказ