Reform.news

У Беларусь накіроўваюцца ўдзельнікі вучэнняў АДКБ

Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 10:20

https://reform.news/be/u-belarus-nakiro-vajucca-dzelniki-vuchjennja-adkb/

У Беларусь накіроўваюцца воінскія кантынгенты краін АДКБ для ўдзелу ў камандна-штабным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ “Непарушнае братэрства – 2026” і спецыяльным вучэнні з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай (РХБ) абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ “Бар’ер-2026”.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры АДКБ, самі вучэнні пройдуць 12-16 кастрычніка. У іх, акрамя беларускіх вайскоўцаў, возьмуць удзел вайскоўцы Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

Рэклама

Пакінуць адказ