Reform.news

Ціханоўская ў Дзень настаўніка: Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім

Рэдакцыя Reform.news · 4 кастрычніка 2026, 11:08

https://reform.news/be/cihano-skaja-dzen-nasta-nika-sjonnja-vy-dapamagaece-im-rasci-a-za-tra-jany-buduc-stvarac-belarus-u-jakoj-zhyc-nam-usim/

Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх настаўнікаў і настаўніц з прафесійным святам і падзякавала ім за працу.

«Настаўнік – гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека», – заявіла лідарка дэмсіл.

«Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей. Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей. Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім», – дадала яна.

Відэа: t.me/tsikhanouskaya

Рэклама

Пакінуць адказ