Reform.news

Кубракоў заявіў пра перакідванне наркотыкаў з Польшчы ў Беларусь на метэазондах

Рэдакцыя Reform.news · 1 кастрычніка 2026, 13:40

https://reform.news/be/kubrako-zajavi-pra-perakidvanne-narkotyka-z-polshchy-belarus-na-metjeazondah/

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў на пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў краін СНД звярнуў увагу калег на выкарыстанне метэазондаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Пры дапамозе метэазондаў наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь для транзіту ў Расію, заявіў Кубракоў.

«У бягучым годзе мы сутыкнуліся з новым спосабам незаконнага перамяшчэння буйных партый праз заходнія рубяжы нашай краіны — з выкарыстаннем паветраных метэазондаў, абсталяваных сістэмамі геалакацыі і мабільнай сувязі. Выяўленыя неаднаразовыя выпадкі іх транспарціроўкі з Польшчы з мэтай далейшага транзіту ў Расійскую Федэрацыю», — расказаў Кубракоў.

Паводле яго слоў, у Гродзенскай вобласці канфіскавана больш за 142 кг наркатычных рэчываў, якія трапілі ў Беларусь пры дапамозе метэазондаў.

Кіраўнік беларускага МУС не стаў расказваць, як пры дапамозе метэазондаў кантрабандысты пастаўляюць цыгарэты з Беларусі ў Літву і Польшчу.

Рэклама

Пакінуць адказ