ЗША выключылі грамадзянку Беларусі з санкцыйнага спісу
Рэдакцыя Reform.news · 1 кастрычніка 2026, 06:24
https://reform.news/be/zsha-vykljuchyli-gramadzjanku-belarusi-z-sankcyjnaga-spisu/Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША выключыла грамадзянку Беларусі з санкцыйнага спісу.
Санкцыі знятыя ў дачыненні да Таццяны Пратаповіч. Яна была ўключаная ў спіс у якасці дырэктаркі кіпрскай кампаніі Centuronic Ltd у красавіку 2024 года.
У заяве амерыканскага Мінфіна тады гаварылася, што Centuronic з’яўляецца часткай сеткі іракскай кампаніі Black Shield Company for General Trading прадпрымальнікаў Саміра Раі і Махамада Дэйры, якая займалася продажам зброі, што набывалася ў тым ліку ў падсанкцыйнага беларускага вытворцы стралковай зброі «Кідма Тэк».
Прычыны выключэння Пратаповіч з санкцыйных спісаў не ўказваюцца.
