Reform.news

Грушы пад выглядам морквы спрабавалі вывезці з Беларусі ў Расію

Рэдакцыя Reform.news · 30 верасня 2026, 15:37

https://reform.news/be/grushy-pad-vygljadam-morkvy-sprabavali-vyvezci-z-belarusi-rasiju/

Гомельскія мытнікі спынілі дзве спробы незаконна вывезці грушы ў Расію, паведамляе ДМК.

Вадзіцелі грузавікоў аднаго беларускага перавозчыка прад’явілі дакументы на свежую моркву. Аднак падчас дагляду мытнікі выявілі за заяўленай гароднінай партыі груш без дакументаў і фітасанітарных сертыфікатаў.

Кошт 40 тон груш ацэньваецца ў больш як 270 тысяч рублёў.

Распачаты адміністрацыйныя працэсы паводле артыкула 13.12 КаАП (парушэнне парадку транспарціроўкі тавараў). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 50% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Рэклама

Пакінуць адказ