Reform.news

У Варшаве праходзіць выстава па выніках мастацкіх рэзідэнцый у «Доме творцаў» – фотафакт

Reform.news · 29 верасня 2026, 13:17

https://reform.news/be/u-varshave-prahodzic-vystava-pa-vynikah-mastackih-rjezidjencyj-u-dome-tvorca-fotafakt/

Выстава «Прысутнасць памяці», на якой паказалі творы ўдзельнікаў дзвюх мастацкіх рэзідэнцый у «Доме творцаў», працуе ў варшаўскай інстытуцыі культуры Prześwit. На жаль, выстава вельмі непрацяглая – запланавана ўсяго некалькі дзён паказу: з вечара 27 па вечар 29 верасня.

На адкрыцці выставы. Фота: сацсеткі

«Дом творцаў» – арганізацыя, якая дапамагае рэпрэсаваным беларусам – была заснавана ў снежні 2021 года ў Варшаве з мэтай падтрымкі, рэабілітацыі і творчай рэалізацыі беларускіх мастакоў.

Творы Сяргей Грыневіча. Фота: сацсеткі

Акрамя мастацкіх тут ладзілі музычныя, тэатральныя і нават фальклорную рэзідэнцыі. У большасці выпадкаў рэзідэнцыі заканчваюцца выставай, тэатральнай пастаноўкай, канцэртам ці музычным творам.

Летнія рэзідэнцыі для беларускіх мастакоў і мастачак «Дом творцаў» пачаў ладзіць у Варшаве з 2022 года. Сёлета мастацкім кіраўніком і куратарам рэзідэнцыі стаў Андрэй Духоўнікаў, які на конкурснай аснове адабраў 11 беларускіх мастакоў, чые працы ў выніку патрапілі на выставу «Прысутнасць памяці». Таксама былі прадстаўлены творы папярэдняй рэзідэнцыі «Рэгістры памяці».

Гэтыя аўтары рознага ўзроўню і досведу – ад пачаткоўцаў да прызнаных майстроў. На выставе дэманструюць працы Наталлі Бордак, Сяргея Грыневіча, Алеся Папковіча, Серафіма і іншых творцаў. На жаль, не ўсе ўдзельнікі выставы маглі падпісаць уласнае прозвішча пад сваімі работамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ