Вучыч сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Сербіі
Рэдакцыя Reform.news · 28 верасня 2026, 07:20
https://reform.news/be/vuchych-sysho-u-adsta-ku-z-pasady-prjezidjenta-serbii/Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падаў у адстаўку. Выбары новага прэзідэнта павінны адбыцца на працягу трох месяцаў.
«Надышоў час прыняцця рашэння. Сёння, дарагія грамадзяне, я сыходжу ў адстаўку», — абвясціў ён.
Выконваць абавязкі прэзідэнта будзе старшыня сербскага парламента Ана Брнабіч.
Вучыч сышоў у адстаўку за месяц да пазачарговых парламенцкіх выбараў. Да гэтага Сербская прагрэсіўная партыя вылучыла яго кандыдатам у прэм’ер-міністры.
Пасаду прэзідэнта Вучыч займае з 31 мая 2017 года. У 2022 годзе ён быў пераабраны на другі тэрмін. Яго паўнамоцтвы заканчваюцца 31 мая 2027 года. Такім чынам, ён сышоў у адстаўку менш чым за год да заканчэння другога тэрміну. Канстытуцыя Сербіі не дазваляе займаць пасаду прэзідэнта больш за два разы. Трэба адзначыць, што ў 2014–2017 гадах Вучыч быў прэм’ер-міністрам.
