Польская пракуратура падазрае расійскі след у падпале станцыі Starlink
Рэдакцыя Reform.news · 25 верасня 2026, 22:13
https://reform.news/be/polskaja-prakuratura-padazrae-rasijski-sled-u-padpale-stancyi-starlink/Польская пракуратура пачала расследаванне пажару на наземнай станцыі спадарожнікавай сувязі Starlink у Волі-Крабоўскай Мазавецкага ваяводства. Расследаванне вядзецца ў сувязі з дзеяннямі, учыненымі ў інтарэсах замежнай разведкі супраць Польшчы, а таксама ўчыненнем акта дыверсіі і злачынства тэрарыстычнага характару шляхам падпалу, паведамляе Нацыянальная пракуратура Польшчы.
Паводле наяўных на сёння даных, пажар адбыўся ў выніку падпалу. Ёсць абгрунтаваныя падазрэнні, што зламыснікі дзейнічалі паводле ўказання расійскіх спецслужбаў з мэтай парушыць працу і інтэрнэт-сувязь сістэмы Starlink у Польшчы і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, паведамляе пракуратура.
Следства вядуць упраўленне Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) у Радаме і Цэнтральнае следчае ўпраўленне паліцыі ў Радаме. Абвінавачанні пакуль нікому не выстаўленыя.
Нагадаем, пажар на наземнай станцыі Starlink адбыўся ўвечары 23 верасня.
