Reform.news

Коўл падзякаваў Польшчы за прыём вызваленых палітвязняў

Рэдакцыя Reform.news · 20 верасня 2026, 18:01

https://reform.news/be/ko-l-padzjakava-polshchy-za-pryjom-vyzvalenyh-palitvjaznja/

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл падзякаваў Польшчы за прыём 10 вызваленых беларускіх палітвязняў, якія прыбылі ў Варшаву 18 верасня.

У X ён зрабіў рэпост паведамлення намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, у якім той расказаў пра сустрэчу з вызваленымі.

«Сёння разам са спецыяльным прадстаўніком Польшчы па пытаннях Беларусі Адамам Халаціньскім мы сустрэліся з 10 былымі палітвязнямі, вызваленымі 16 верасня; яны былі высланыя з Беларусі і цяпер будуць легалізоўваць сваё знаходжанне ў Польшчы.
Дзякую Джону Коўлу за тое, што зрабіў магчымым вызваленне гэтых людзей. Я ўдзячны польскаму МЗС, Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы і польскай Памежнай службе за арганізацыю іх пераезду ў Польшчу і садзейнічанне ў працэсе легалізацыі», — напісаў Латушка ў X 18 верасня.

“Дзякуй Польшчы”, — адрэагаваў Коўл.

Скрыншот старонкі x.com/johnpcoale

Нагадаем, 16 верасня ў выніку перамоў Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя 25 чалавек. Іх вывезлі з Беларусі ў Літву. У абмен ЗША здымуць санкцыі з «Беллеспаперапрама» і «Лакафарбы». Таксама Коўл заявіў, што вызваленне палітвязняў і зняцце санкцый працягнуцца.

Паведамлялася, што 13 з 25 чалавек застануцца ў Літве, 10 адправяцца ў Польшчу, яшчэ двое паедуць у іншую краіну.

Рэклама

Пакінуць адказ