Reform.news

Turkish Airlines аднавіла рэйсы Стамбул — Мінск

Рэдакцыя Reform.news · 21 верасня 2026, 07:59

https://reform.news/be/turkish-airlines-adnavila-rjejsy-stambul-minsk/

Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines аднавіла рэйсы Стамбул — Мінск. Сёння ўначы пасля працяглага перапынку самалёт кампаніі прызямліўся ў Мінску.

Turkish Airlines будзе лётаць шэсць разоў на тыдзень па аўторках, чацвяргах і суботах: чатыры рэйсы будуць начнымі, два — дзённымі.

Самалёт турэцкай авіякампаніі будзе пераадольваць маршрут паміж Мінскам і Стамбулам за 3 гадзіны 40 хвілін. У «Белавія» з-за абмежаванняў супраць кампаніі рэйс займае 5 гадзін 30 хвілін.

Turkish Airlines прыпыніла палёты ў Беларусь у 2022 годзе.

Фота: аэрапорт Мінска
Фота: аэрапорт Мінска
Фота: аэрапорт Мінска
Рэклама

Пакінуць адказ