У тэлеграм-канала прэс-службы Лукашэнкі скралі юзернэйм
Рэдакцыя Reform.news · 18 верасня 2026, 19:13
https://reform.news/be/u-tjelegram-kanala-prjes-sluzhby-lukashjenki-skrali-juzernjejm/(абноўлена) У тэлеграм-канала прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі «Пул Первого» скралі юзернэйм. Цяпер па спасылцы t.me/pul_1 адкрываецца канал з эратычным кантэнтам для фут-фетышыстаў і назвай «Переходник».
Канал быў створаны 13 верасня і размясціў тры пасты.
Стары канал «Пул Первого» працуе і даступны падпісчыкам, але ў яго няма публічнага юзернэйма.
Дапоўнена
Па стане на 21:07, па юзернэйме @pul_1 зноў адкрываецца канал «Пул Первого».

