Мужчына распілаваў снарад і загінуў ад выбуху ў Салігорскім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 18 верасня 2026, 16:29
https://reform.news/be/muzhchyna-raspilava-snarad-i-zaginu-ad-vybuhu-saligorskim-rajone/У Салігорскім раёне мужчына вырашыў разабраць знойдзены снарад. Гэта скончылася трагедыяй, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мясцовы жыхар знайшоў старыя боепрыпасы і прынёс іх у свой гараж. Ён хацеў здабыць медзь і паспрабаваў распілаваць адзін са снарадаў. Адбыўся выбух.
Мужчына памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.
Падчас агляду гаража супрацоўнікі міліцыі выявілі яшчэ некалькі снарадаў.

