Фракцыя Каардынацыйнай рады “Кааліцыя Латушкі і Рух “За Свабоду” прапанавала кандыдатуру Веранікі Станкевіч на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.
Фракцыя прапануе КР правесці слуханні па кандыдатуры на наступным агульным пасяджэнні і вынесці пытанне на галасаванне.
Раней на канферэнцыі “Новая Беларусь” Святлана Ціханоўская прапанавала Каардынацыйнай радзе вылучаць кандыдатаў у Аб’яднаны пераходны кабінет.
Пасада прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы застаецца вакантнай пасля таго, як яе пакінула Вольга Зазулінская.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
