Reform.news

Рэзка вырас транзіт праз Латвію збожжа з Беларусі і Расіі

Рэдакцыя Reform.news · 17 верасня 2026, 10:36

https://reform.news/be/rjezka-vyras-tranzit-praz-latviju-zbozhzha-z-belarusi-i-rasii/

У жніўні рэзка вырас транзіт праз Латвію збожжа з Беларусі і Расіі. Паводле даных падатковай службы, праз латвійскія парты за месяц было перавалена амаль 159 тыс. т расійскага збожжа, што на 56% больш, чым за той жа перыяд мінулага года.

Акрамя таго, за лета ў Латвію з Беларусі прыбыло амаль 60,5 тыс. т збожжа, хоць летась транзіту з нашай краіны не было. Пры гэтым больш за 80% гэтай прадукцыі маюць расійскае паходжанне.

Тым часам Сейм Латвіі разглядае забарону на перавозку сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл расійскага і беларускага паходжання транзітам праз Латвію, а таксама захоўванне гэтых тавараў у латвійскіх партах, мытных складах і свабодных зонах.

Рэклама

Пакінуць адказ