Reform.news

Расійская нафта прадаецца з прэміяй на фоне супрацьстаяння ЗША і Ірана

Рэдакцыя Reform.news · 17 верасня 2026, 08:49

https://reform.news/be/rasijskaja-nafta-pradaecca-z-prjemijaj-na-fone-supracstajannja-zsha-i-irana/

Расійская нафта прадаецца з прэміяй да ф’ючарсаў на нафту маркі Brent на фоне супрацьстаяння ЗША і Ірана і абвастрэння ў Емене.

Як піша “Коммерсантъ”, расійская нафта ESPO пры пастаўках у Кітай у сярэдзіне верасня прадавалася з прэміяй 12,5 долара да ф’ючарсаў Brent на біржы ICE. Urals пры пастаўках у Кітай прадавалася з прэміяй да 6 долараў за барэль, прэмія пры пастаўках у Індыю дасягнула 2,25 долара за барэль.

Нагадаем, на гэтым тыдні сітуацыя з пастаўкамі нафты з краін Персідскага заліва абвастрылася. Па-ранейшаму захоўваюцца праблемы з праходжаннем суднаў праз Армузскі праліў. Акрамя таго, еменскія хусіты наблізіліся да кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам, а таксама атакавалі саудаўскі нафтаправод, які вёў да тэрмінала на Чырвоным моры. Пастаўкі па ім былі часова спыненыя.

Рэклама

Пакінуць адказ