Reform.news

Беларусь і Манголія правялі палітычныя кансультацыі

Рэдакцыя Reform.news · 15 верасня 2026, 14:16

https://reform.news/be/belarus-i-mangolija-pravjali-palitychnyja-kansultacyi/

Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Манголіі правялі шосты раўнд палітычных кансультацый. Дэлегацыі ўзначалілі намеснікі міністра Сяргей Лукашэвіч і Гамбасурэн Амартуўшын.

Як паведамілі ў МЗС, бакі віталі актывізацыю двухбаковых кантактаў і выказалі гатоўнасць працаваць для поўнай рэалізацыі патэнцыялу сувязей паміж краінамі.

“Узгаднілі планы правядзення двухбаковых мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях і далейшыя крокі па ўдасканаленні дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння”, – дадалі ў МЗС.

Беларускія і мангольскія дыпламаты таксама канстатавалі падабенства пазіцый па пытаннях міжнароднага парадку дня і пацвердзілі гатоўнасць працягваць эфектыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

Фота: МЗС
Рэклама

Пакінуць адказ