ЗША ўвялі санкцыі супраць расійскага “ВТБ Банка” з-за сувязяў з Іранам
Рэдакцыя Reform.news · 15 верасня 2026, 07:36
https://reform.news/be/zsha-vjali-sankcyi-suprac-rasijskaga-vtb-banka-z-za-suvjazja-z-iranam/ЗША ўвялі санкцыі супраць расійскага “ВТБ Банка”. Падставай для іх сталі сувязі з Іранам.
“Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць банка ВТБ, адной з найбуйнейшых фінансавых устаноў Расіі, за дапамогу Ірану ў абыходзе санкцый і падтрымцы тэрарызму. Банк ВТБ адкрыў офісы ў Іране, наладзіў банкаўскія сувязі з іранскімі фінансавымі ўстановамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, і займаўся перамяшчэннем іранскіх актываў на мільярды долараў”, – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША.
Раней ЗША ўжо ўвялі санкцыі супраць банкаў у Турцыі і ААЭ, якія былі звязаныя з Іранам.
Трэба адзначыць, што “ВТБ Банк” ужо двойчы быў уключаны ў санкцыйныя спісы ЗША. Санкцыі былі ўведзены ў сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны.
