Украіна нанесла ўдар па заводзе на Ямале
Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 17:33
https://reform.news/be/ukraina-nanesla-dar-pa-zavodze-na-jamale/9 верасня Украіна нанесла ўдар дронамі па заводзе ў Новым Урэнгоі (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга РФ). Ён знаходзіцца за 2800 км ад украінскай мяжы.
Губернатар Ямала Дзмітрый Арцюхоў заявіў пра адбіццё атакі беспілотнікаў на прамысловы аб’ект і пра пажар на месцы падзення абломкаў.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Exilenova+, пад удар трапіў Новаўрэнгойскі завод па падрыхтоўцы кандэнсату да транспарціроўкі. Гэта адзін з ключавых аб’ектаў газакандэнсатнай інфраструктуры рэгіёна.
