Польскія знішчальнікі перахапілі расійскі разведвальны самалёт
Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 16:52
https://reform.news/be/polskija-znishchalniki-perahapili-rasijski-razvedvalny-samaljot/31 жніўня польскія знішчальнікі перахапілі расійскі разведвальны самалёт Іл-20 у небе над Балтыйскім морам. Пра гэта ў сацсетках паведаміў міністр абароны Польшчы Уладыслаў Касіняк-Камыш.
«Расія ў чарговы раз правярала нашы сістэмы стрымлівання і супрацьпаветранай абароны. Раніцай, за 30 км на поўнач ад Лэбы, нашы знішчальнікі перахапілі расійскі разведвальны самалёт Іл-20. Парушэння нашай паветранай прасторы над Балтыйскім морам не адбылося», — напісаў Касіняк-Камыш.
