«Мы абавязаныя ім будучыняй» – Ціханоўская ў Дзень памяці абаронцаў Украіны
Рэдакцыя Reform.news · 29 жніўня 2026, 11:24
https://reform.news/be/my-abavjazanyja-im-buduchynjaj-cihano-skaja-dzen-pamjaci-abaronca-ukrainy/Святлана Ціханоўская у Дзень памяці абаронцаў Украіны апублікавала пост у X, у якім нагадала пра беларусаў, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі.
“Сёння — Дзень памяці загінулых абаронцаў Украіны. Мы ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны, у тым ліку беларусаў, якія змагаліся і загінулі, абараняючы яе. Мы абавязаныя ім будучыняй, у якой Украіна атрымае перамогу, а Беларусь нарэшце здабудзе свабоду”, – заявіла лідар дэмсіл.
